ЭКСКУРСІІ Ў ДЗЯРЖАЎНЫХ МУЗЕЯХ ШТАТНЫЯ НАВУКОВЫЯ СУПРАЦОЎНІКІ
МАЮЦЬ ПРАВА ПРАВОДЗІЦЬ ТОЛЬКІ ДАДЗЕНЫХ МУЗЕЯЎ.

Пад час адкрыцця выставы “Nota bene! Нам 90” адбылося падвядзенне вынікаў акцыі “Я дару музею”, якая праходзіла з пачатку гэтага года.
Падчас акцыі жыхары горада прынеслі звыш 700 (сямісот) прадметаў. 29 чалавек сталі яе ўдзельнікамі.

Былі аб’яўлены намінацыі, у якіх вызначылася тры пераможцы.

Дзюкаў Мікалай Васільевіч – намінацыя “Першы” – за прадмет, які быў перададзены ў фонды музея першым з моманту аб’яўлення акцыі.
Мікалай Васільевіч прынёс дзве пішучыя машынкі. На адной з іх ён набіраў дыпломную працу, а другую знайшоў у шпіталі ў вёсцы Паўлінава Баранавіцкага раёна, дзе працаваў начальнікам фінансавай службы. Машынка была выпушчана ў 1920-я гг. у г. Нюрнберг, Германія.

Кухарскі Ігар Цеафілавіч – намінацыя «Сімвал эпохі» – куртка ўдзельніка ўсесаюзнага студэнцкага атрада імя Віктара Хара.

Тачыцкія Леанард Іванавіч і Галіна Іванаўна – намінацыя «Мемарыяльная рэч». Дар сям’і Леанарда Іванавіча звязаны з іменем Дзегялевіча Івана Піліпавіча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Заслужанага настаўніка БССР, “Выдатніка асветы СССР”, былога дырэктара СШ № 13, кіраўніка гарадскога аддзела народнай адукацыі ў Баранавічах. 86 адзінак: ганаровыя граматы, падзякі, фотаздымкі, мандат, пасведчанні, ордэн Славы 3 ступені, ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэн Айчыннай вайны 1 ступені, медал “За вызваленне Варшавы”, “За ўзяцце Берліна”.

Крычаўскі краязнаўчы музей – намінацыя «Рарытэт» – тры фотаздымка пачатку ХХ стагоддзя, зробленыя ў Баранавічах.АЛЕ!!!!

Дыплом у намінацыі «Легенда» за прадмет, з якім звязана незвычайная гісторыя, пакуль чакае свайго пераможца. Мы упэўнены, што падчас працы выставы абавязкова знойдзецца і прадмет з цікавай, незвычайнай гісторыяй, і яго уладальнік, які атрымае памятны дыплом і падарунак.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Коллекции

Награды, живопись, плакаты и открытки - всё это в разделе "Коллекции" и его подразделах!

Архив новостей
Опрос

Как вам работа музея?

View Results

Загрузка ... Загрузка ...