Чароўны свет беларускіх маляванак!

У выставачнай зале Баранавіцкага краязнаўчага музея з 13 студзеня 2017 г. пачынае працу выстава “Беларускія маляванкі” з фондаў “Музея-запаведніка “Заслаўе”. Сучаснікам і моладзі нічога не гаворыць слова “маляванка”. А  людзі старэйшага пакалення ўсміхаюцца, успомніўшы сюжэты распісных дываноў (або “маляванак”), якія віселі каля ложка, на покуці, у чыстай частцы сялянскай хаты. Сюжэты былі простыя: пра райскае жыцце, шэрага ваўка, “Трох асілкаў”, анёлаў, закаханых, раслінны і жывельны або фантастычны свет. Такое вось наіўнае, самабытнае, але простае і зразумелае для кожнага чалавека мастацтва.

Пад час наведвання выставы ў Вас з’явіцца адчуванне  падслуханай бабулінай казкі пра чароўнае жыцце, зробіцца ўтульна ад варкатання ката, знаёма выглядаюць вазы з кветкамі. Усё гэта Вы можаце пабачыць і адчуць, патрапіўшы на выставу страчанага сёння беларускага народнага сялянскага мастацтва “Беларускія маляванкі” (з фондаў “Музея-запаведніка “Заслаўе”), а таксама пазнаёміцца з чароўным светам такіх знакамітых майстроў сваёй справы, самых лепшых народных мастакой, якія ў свой час распісвалі дываны, як Язэп Драздовіч, Фёдар Сухавілаў, Алена Кіш.

Чакаем Вас ва ўсе дні нядзелі, акрамя панядзелка з 10 да 19 гадзін.

Даведкі і запіс на экскурсію па тэлефону 8 (0163) 42-27-86.

%d0%b1%d0%b5%d0%bb-%d0%bc%d0%b0%d0%bb%d1%8f%d0%b2%d0%b0%d0%bd%d0%ba%d1%96

Просмотр всех публикацый

Оставить комментарий