ЭКСКУРСІІ Ў ДЗЯРЖАЎНЫХ МУЗЕЯХ ШТАТНЫЯ НАВУКОВЫЯ СУПРАЦОЎНІКІ
МАЮЦЬ ПРАВА ПРАВОДЗІЦЬ ТОЛЬКІ ДАДЗЕНЫХ МУЗЕЯЎ.

Па шматлікіх просьбах жыхароў нашага горада, напярэдадні свята Нараджэння Хрыстова, 5 студзеня 2019 года запрашаем на прадстаўленні беларускага народнага лялечнага тэатру «Батлейка».
Для ўсіх жадаючых 5 студзеня ў 12.00, 13.30, а таксама 15.00 у Баранавіцкім краязнаўчым музеі (Савецкая, 72) адбудзецца паказ трох невялічкіх спектакляў на рэлігійную і сацыяльную тэматыку, а таксама Вы дазнаецеся аб тым, як батлейка з’явілася на Беларусі.
Запрашаем усіх!
Даведкі па тэл. +375(163)421524.

344 acpBvd6GwsM

А ці ведаеце Вы, што такое Батлейка?
Батле́йка, бетлейка (ад польск.: Betleem — назва г. Віфлеема), — гэта беларускі народны тэатр лялек, спачатку і ў асноўным на рэлігійную, у прыватнасці біблейскую тэматыку.
Зараджэнне батлейкавага тэатра ў Беларусі адносіцца да канца XVI — першай паловы XVII ст. Узнікненне батлейкі звязанае з каляднымі святамі (адгэтуль назва, Віфлеем — месца нараджэння Хрыста). На тэрыторыю Беларусі батлейка трапіла з Польшчы і Украіны і атрымала распаўсюд з XVI стагоддзя. Па сваім рэпертуары і прынцыпах увасаблення батлейкавы тэатр ўзыходзіць да заходнееўрапейскіх містэрый. Арганізатарамі відовішчаў звычайна былі законнікі каталіцкіх ордэнаў, вучні калегій. Распаўсюджанню батлейкі спрыялі вандроўныя семінарысты, якія ўносілі ў рэпертуар сюжэты школьнага тэатру. Хутка батлейку ад царкоўнікаў пераймаюць мяшчане, сяляне — тэатр робіцца народным.
Да 19 ст. у рэпертуары батлейкі пераважала рэлігійная тэматыка. У часы Асветніцтва батлейкавыя прадстаўленні ладзіліся ў драўлянай (спачатку — аднапавярховай, потым — двухпавярховай) скрыні (батлейцы) статычнымі або рухомымі лялькамі. Іх дзеянні суправаджаліся вершаваным дыялогам, песнямі. У прадстаўленнях, прымеркаваных да калядных свят, паказваліся біблейскія сцэны нараджэння Хрыста, пакланення яму пастухоў і каралёў-вешчуноў, праследу жорсткім царом Ірадам нявінных немаўлятак. У рэпертуар батлейкі, побач з рэлігійнымі уваходзілі таксама жанравыя сцэны, насычаныя сацыяльнай сатырай.
Паступова, становячыся здабыткам народа ў шырокім сэнсе слова (мяшчане і сялянства), у прыватнасці ў перыяд XVII-XVIII стагоддзях, Батлейка актыўна звяртаецца да народна-камедыйных, свецкіх па характары пастановак.
Лічыцца, што з развіццём і станаўленнем прафесійнага тэатра ў Беларусі Батлейка саступіла папулярнасцю апошняму. Прадстаўленні батлейкі даваліся да пач. XX ст.
У наш час батлейка перажывае сваё адраджэнне. У форме нацыянальнага дзіцячага і каляднага тэатра, у музеях усё часцей можна пабачыць батлеечныя прадстаўленні на розную тэматыку — рэлігійныя, сацыяльныя, казачныя.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

    Коллекции

    Награды, живопись, плакаты и открытки - всё это в разделе "Коллекции" и его подразделах!

    Архив новостей
    Опрос

    Как вам работа музея?

    View Results

    Загрузка ... Загрузка ...